Што я сёння ў бары, у зялёнай раскошы, Дзе зязюля пяе ад відна да відна, Вінаваты твае светла-русыя косы, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Вінаваты твае светла-русыя косы, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Што ізноў я іду салаўінаю сцежкай, Дзе бярозы, ракі плынь святлее да дна. Вінавата твая таямнічая ўсмешка, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Вінавата твая таямнічая ўсмешка, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Што пакінуць гатоў назаўсёды свой горад І пайсці за табой, дзе шуміць збажына, Вінаваты жывы срэбразвонны твой голас, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Вінаваты жывы срэбразвонны твой голас, А ты кажаш вясна, вінавата вясна. Што з’ядналі навек нас маёвыя ночы, Даль нязнаных дарог перад намі адна. Вінаваты твае ясназорыя вочы, А ты кажаш вясна, мо, і праўда, вясна. Вінаваты твае ясназорыя вочы, А ты кажаш вясна, мо, і праўда, вясна. мо, і праўда, вясна мо, і праўда, вясна мо, і праўда, вясна Скачано с сайта www.Muza.vip