У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая Садзіцца заўсёды. Усякія зёлкі На рынак прыносіць І людцаў прахожых Купляць у ёй просіць. Ляжаць перад бабкай, Ці вечар, ці ранак, Пучкі дзівасілу, Чабор і румянак. Ад кожнай хваробы Ё зёлкі, карэнне; Лячыць можа імі Падвей, парушэнне. І любчыку нават Дасць вам пад сакрэтам Ды наўча, як зводзіць Любізнічкам гэтым. І ўсякіх, усякіх Дастанеце лекаў, Якіх толькі людзі Не зналі ад векаў. Шмат летак бабульцы: Трасуцца ўжо рукі - Ёсць пэўна унукі, Э! Нават праўнукі. Усяк ёй жылося На свеце на Божым - І смутна, самотна, І з хлопцам прыгожым. І слёзы ліліся, І песні звінелі, Малойцавы грудзі Туліла ў пасцелі. Ды ўсё ж праляцела, Як яснай маланкай; Спяць думкі і песні, Ў магіле спіць Янка. Эй, моладасць-радасць Мінула ўдалая! А старасць-няўдаласць Ніяк не мінае. І кепска бабульцы: Сівая, худая, Брак сіл працаваці, Дык зёлкі збірае. Нясе іх да Мінска, На рынку садзіцца, Збывае і вуча, Як трэба лячыцца. А можа, паможа Душы хоць адной дзе, І праца бабулькі На марна не пойдзе. І слёзы ліліся, І песні звінелі, Малойцавы грудзі Туліла ў пасцелі. Ды ўсё ж праляцела, Як яснай маланкай; Спяць думкі і песні, Ў магіле спіць Янка. У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая Садзіцца заўсёды... У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая Садзіцца заўсёды... У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая Садзіцца заўсёды... Скачано с сайта www.Muza.vip