Белых сняжынак рой Кружыцца над зямлёй І замятае шлях Снегам мяцеліца... Як учарашні сон, Радасць асенніх дзён Знікне і да цябе Болей не вернецца. Твой серабрысты смех - чысты,як першы снег. Ты,прыгажуня,ты - Лёсу абранніца. Ля старадаўніх ліп Снегу світальны рып. Крочыць насустрач нам Белая раніца. Вусны твае лаўлю. Толькі цябе люблю. Нізка над галавой Неба бяздоннае. Над чарапіцай стрэх Кружыцца першы снег І,як штандар, гарыць Сонца чырвонае. Скачано с сайта www.Muza.vip