Ой, зіма, зіма, ты марозная. Нашто ж ты каня замарозіла? Каня белага, сівагрывага, Хлопца-малайца чарнабрывага? Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. А ў таго хлапца кучары ўюцца, За яго кудры дзяўчаты б'юцца. Вы ж не біцеся, не сварыцеся За мае кудры, памірыцеся. Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. А мае кудры ўюцца не дзя вас, Ёсць у мяне дзяўчына, лепшая ад вас, Яна мяне ў бой выправаджвала, Яна мае кудры пазавівала. Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. Нашто ж ты каня замарозіла? Каня белага, сівагрывага, Хлопца-малайца, гэй, чарнабрывага? Прыпеў: Ой, зіма, зіма, ты марозная. Ой, зіма, зіма, ты марозная. _____________________________ Скачано с сайта www.Muza.vip