На высокай гарэ, дзе нiхто не арэ, Толькi птушка-арол дзе садзiцца, Там збудую, узвяду, я усiм на вiду, Мураваную вежу-званiцу. Там збудую, узвяду, я усiм на вiду, Мураваную вежу-званiцу. I завешу я звон, з усiх чутных старон – Рауня голас i вiхру i грому. Як пушчу яго у ход, склiчу умiг карагод, Нi адзiн не застанецца дома! Як пушчу яго у ход, склiчу умiг карагод, Нi адзiн не застанецца дома! Гэтки будзе мой клiч – i магуч i вялiк, А не трапiць ён к душам прысланым, - Вызву гром, перуны – хай памогуць яны Развагнiць, затрасцi усе паляны. Вызву гром, перуны – хай памогуць яны Развагнiць, затрасцi усе паляны. Ляжа крушняю там вежа, звон i я сам, Толькi птушкi пад неба ускрыляцца, А навокал гары задымяць сцежары, Груганамi ускалышуцца вербы... А у высокай гарэ, дзе нiхто не арэ, Казкi-байки лiюцца крынiцай. Скачано с сайта www.Muza.vip