Цераз рэчаньку, цераз балота, Падай мне ручаньку, маё золатка. Ручкі не падам, бо душу згублю, Не скажу праўды, каго я люблю. Цераз рэчаньку, цераз быструю, Падай мне ручаньку, падай другую. Ой, знаю, знаю, каго я кахаю, Толькі не знаю, з кім жыці маю. Прыпеў: Ой, там, ў саду-садочку, Растуць розны цвяточкі. У сад мы будзем хадзіці, Шчыра друг дружку любіці. Ой, ты, дзяўчына-чараўнічынка, Ачаравала ты маё лічанька, Ачаравала ты цела і душу, Цяпер я да цябе хадзіці мушу. Каб так дайшоў ты сянней дахаты, Колькі я знаю, як чараваці. А мае чары напагатове: Белае лічанька, чорныя бровы. Прыпеў: Ой, там, ў саду-садочку, Растуць розны цвяточкі. У сад мы будзем хадзіці, Шчыра друг дружку любіці. Скачано с сайта www.Muza.vip