ПТУШК1 ( Ляцяць пералетныя птушк1) Словы Міхаіла Ісакоўскага, Муз.М.Блантера Пераклад на беларускую мову Алеся Камоцкага 1.-Блакітам нябёсаў асенніх, Паветрам празрыстага дня Лятуць пералётныя птушкі Цяплейшае сонца дагнаць. 2-А я на зямлі застаюся Чакаць маразы і снягі — У роднай сваёй Беларусі, Дзе кожны куток дарагі. (Проигрыш) 3.-Растане ільдзінка расстання, Развеецца смутак стары, Стагоддзі лічыць не прыстане Зязюля ў зялёным бары. 4.-Мая маладзее надзея І робіць салодкім палын, Тут, нават калі захварэю, Ніколі не буду адзін. (Проигрыш) 5.-Калі яшчэ вернуцца гусі, Калі яшчэ прыйдзе вясна... Да печы пакуль прытулюся, Зірну на падворак з вакна. 6.-Цяплее пятля снегавею, Што вывесіў студзень на тын. Ці ж гэтак душу мне пагрэюць Спякотныя сонцы чужын. (Проигрыш) Повторить 5,6 куплеты Скачано с сайта www.Muza.vip