Ты мне вясною прыснiлася (Ю. Семяняка - М. Шушкевiч) Летняя ночка купальная Яснай растаяла знiчкаю. Падаюць зоры свiтальныя Ў чыстыя воды крынiчныя. Ой ты, дзяўчыначка мiлая, Як жа ты свет упрыгожыла. Ластаўка ты, сiзакрылая Лёгкi мой сон растрывожыла. Ты мне вясною прыснiлася Неразгаданымi чарамi, Сэрца парыўна забiлася Лёгкiмi крыламi-марамi. Пэўна цябе, ненаглядная, Стрэў я часiнаю ўдалаю. Ты ж мая доля спагадная I не шкадую нямала я. Скачано с сайта www.Muza.vip