Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць, Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць! У бязмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi — гады. Вы за кiм у пагоню спяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, паняслiся За тваiмi дзяцьмi наўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх — бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць. Мацi родная, Мацi-Краiна! Не ўсцiшыцца гэтакi боль. Ты прабач, ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь! Ўсё лятуць i лятуць тыя конi, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разбiць, не спынiць, не стрымаць. Скачано с сайта www.Muza.vip