Ажаніла маці маладога сына, Маладой нявесткі неўзлюбіла. (2 р.) Выправіла сына ў вяліку дарогу, Маладу нявестку ў поле лён палоці (2 р.) Не аполеш лёну - не ідзі дадому, Пайдзі ў чыста поле, стань калінаю. Не палола лёну, не пайшла дадому, Стала ў чыстым полі ды калінаю. Як прыехаў Ясю з вялікай дорогі, Расказаў ён маці пра свае навіны. (2 р.) Матуля-матуля, увесь свет вандраваў я, А такой калінушкі ў свеце не відаў. (2 р.) Ад буйнага ветрыку накланілася, Ад раўнага дожджыку распусцілася. Ой, бяры ж ты, Ясю, вострую сякеру, Пассячы ты, Ясю, тую каліну! Секануў ён раз - аказалася, Секануў другі раз - адазвалася. (2 р.) Не сячы мяне, Ясю, я ж твая жана! А нас разлучыла матуля твая... (2 р.) Скачано с сайта www.Muza.vip