Ой,дожджык ідзе,раса нападзе па зялёнай брэзіне. Распусціў Яся сваё золата Па маладой дзяўчыне. Ой не жаль жа мне таго золата, што яго я распусціў. Дык жаль мне яе,тае дзяўчыны, што я за людзі пусціў. прыпеў: Ой,няхай кажуць,няхай гавораць, хоць па ўсенькаму свету, я цябе любіў - любіці буду, мой ружовенькі цвету! 2раза Як добра было,млода дзяўчына, мёд-гарэлачку піці. А цяпер не хоч,маладзенькая, са мною гаварыці. Як добра было,млода дзяўчына, падарункі браці. А цяпер не хоч,маладзенькая, са мною размаўляці. прыпеў: Ой,няхай кажуць,няхай гавораць, хоць па ўсенькаму свету, я цябе любіў - любіці буду, мой ружовенькі цвету! 2раза Скачано с сайта www.Muza.vip