Плываў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой, сумны, жаласнадумны, сталася так? Човен да крылаў белых хінуўся, неба чарніў. Хто ж цябе, сумны, жаласнадумны птах, разлюбіў? прыпеў: Селезень-птах,селезень-птах, Як з табой, сумны, сталася так?-2р. 2. Хвалі салёна крэслілі далеч і мылі крыло. Што ж, цябе, сумны, жаласнадумны, у шторм прывяло? Песня анёлаў клікала з неба,ружай цвіла. Далеч марская ростанню белай крыллем была. прыпеў. Плаваў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой сумны,жаласнадумны,сталася так? Песня анёлаў клікала з неба,ружай цвіла. Далеч марская ростанню белай крыллем была. 3. Плываў па моры ды не ўмываўся селезень-птах... Як з табой, сумны, жаласнадумны, сталася так? Човен да крылаў белых хінуўся, неба чарніў. Хто ж цябе, сумны, жаласнадумны птах, разлюбіў? Скачано с сайта www.Muza.vip