Што, скажыце, цямнейшым на сьвеце ад ночы? - Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што больш мае і тайнаў і чараў, як ночы? -Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што, няведама дзе завядзе, як мрок ночы? -Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай? -Дзявочыя чорныя вочы, дзявочыя чорныя вочы. Скачано с сайта www.Muza.vip