Як сама царыца Ў залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж сьпелых гоняў. З каласкоў вяночак – Моладасьці сьведка – На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. На грудзях шчасьлівых Каптанок ружовы, У руцэ сярпочак Зублены, сталёвы. Каласкі хінуцца Перад ёй паклонна, Дзівіцца ігруша На мяжы зялёнай. А яна – царыца – Весела, шчасьліва Карануе песьняй Залатое жніва. А яна – царыца – Весела, шчасьліва Карануе песьняй Залатое жніва. Як сама царыца Ў залатой кароне, Йдзе яна ў вяночку Паміж сьпелых гоняў. З каласкоў вяночак – Моладасьці сьведка – На ёй зіхаціцца, Як у садзе кветка. А яна – царыца – Весела, шчасьліва Карануе песьняй Залатое жніва. А яна – царыца – Весела, шчасьліва Карануе песьняй Залатое жніва. Скачано с сайта www.Muza.vip