А за акном лугі-пералескі, Поезд імчыць мяне ў край палескі. Хачу прыпасці да роднай крыніцы------- 2р I да матулі шчакой прытуліцца. Прыпеў: Стану на грэбли, гляну на хату, Сэрцам адчую, што вінаваты Рэдкім я госцем сюды залятаю, За мітуснёю пра дом забываю. 2-куплет Матуленька мне йдзе насустрач. На галаве — мой дарунак — хустка. Пяшчотным жалем душа мая рвецца,--------- 2р Плача матуля і разам смяецца. Прыпеў: той-жа ПРОЙГРЫШ: 3 куплет Сцямнела ўжо , дагараюць свечы. Маланкаю мільганула стрэча. Я абдымаю яе кволыя плечы: — Жыві, матуля, — жыві ------ 2р — будзь ты вечнай. Прыпеў: Стану на грэбли, гляну на хату, Сэрцам адчую, што вінаваты Рэдкім я госцем сюды залятаю, За мітуснёю пра дом забываю. Скачано с сайта www.Muza.vip