Вішанька-чарэшанька Ягадак не мае, А хто ў прымах не бываў, Той гора не знае, А я ў прымах пабываў Да й ўсё гора знаю. Кулачэнькі пад бакі Свае наклякаю Вось паехаў раніцай У поле араці, Ды забыўся прымачок Хлеба солі ўзяці. Ходзіць з плугам цэлы дзень На шлях паглядае. Хлопцам есці прыняслі, А прымак не мае. Прыпеў: Вішанька, вішанька Ягад не мае, Хто ў прымах не бываў, Гора не знае. Як прынеслі прымаку Лебяды без солі, Адвярнуўся ад яды Ды сказаў даволі. Каб ўсё жыта палягло, Хата каб згарэла, Мне прымацкае маё Жыццё надаела. Прыпеў: Вішанька, вішанька Ягад не мае, Хто ў прымах не бываў, Гора не знае. Вішанька, вішанька Ягад не мае, Хто ў прымах не бываў, Гора не знае. Скачано с сайта www.Muza.vip