Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду я. Ой, пайду, пайду я ды ў старонку тую, Дзе мая дзяўчына ўсё па мне сумуе, Дзе начамі вецер песні, казкі бае, Дзе мяне матуля сумна выглядае. Прыпеў: Дзе над роднай хатай ціха дуб нагнуўся, Ой, пайду, пайду я, касой размахнуся!.. Пакашу атаву, пакашу я зелле, Шыкуй, дзеўка, скрыню, шыкуй на вяселле. Прыдбай, дзеўка, мёду, зна наш край чароўны, За тваё здароўе, - вып’ю чару поўну Прыпеў: Ворагам на ганьбу – вып’ю я другую! Трэцю за палоску сваю дарагую. А калі спяеш мне ціха нашу песню І дасі мне вуснаў – спелыя чарэшні. Прыпеў: Я за іх, за косы у чырвонай стужцы, Аддам душу, сэрца табе – Беларусцы! Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду, Ой, пайду, пайду я Скачано с сайта www.Muza.vip