Так спрадвеку павялося, што знайсцi мы ўсе павiнны Свайго шчасця, свайго лёсу, свайго сэрца палавiнку. I пакуль ты адзiнокi пасярод жыццёвай прозы,- Ты як быццам аднабокi, несалiдны, несур’ёзны. ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка. Хоць дасведчаны i знаны i жывеш на ўзроўнi века, Ты ўсё роўна без каханай – палавiна чалавека. Як людзей нi судзiш строга, ды без жончынага вока Ты яшчэ сябе самога разумееш неглыбока. ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка. Так што вер наiўным вершам I навек адно запомнi: Толькi любую сустрэўшы, станеш ты нарэшце поўным. Ды глядзi (i так бывае), каб цябе не падлавiла Дарагая, дзелавая, ды чужая палавiна. ПРЫПЕЎ : Палавiнка, палавiнка, палавiнка, палавiнка. Скачано с сайта www.Muza.vip