Iзноў пабачыў я сялiбы, Дзе леты першыя прайшлi. Там сцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы. Усё ў пылу, i стала мне Так сумна-сумна ў цiшыне... Я ў сад пайшоў — там глуха, дзiка, Усё травою парасло... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс «Веранiка»... I толькi надпiс «Веранiка» На лiпе ўрэзаны ў кары. Казаў вачам аб тэй пары: — Расцi, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывый ўставай I к небу надпiс падымай, I к небу надпiс «Веранiка»... Чым болей сходзiць дзён, начэй, Тэм iмя мiлае вышэй... Няма таго, што раньш было... Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс «Веранiка» Чым боле сходзiць дзён, начэй, Тэм iмя мiлае вышэй… Скачано с сайта www.Muza.vip