Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. (2 р.) Пакуль вада чыста стала, Я з Раманам пастаяла. (2 р.) Як стаў Раман жартаваці, Ваду з вёдзер выліваці. (2 р.) Раман, Раман, Рамніку, Пусці мяне да доміку. (2 р.) Я не родну маму маю, Будзе біці - добра знаю. (2 р.) Не так біці, як караці Ды шэльмаю называці. (2 р.) - Дзе ты, шэльма, валачылась, Што вячора ўжо зварылась? (2 р.) - Цяпер, мама, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся. (2 р.) на-на-на-на-на Ой, ляцелі гусі з броду, Скалацілі ў рэчцы воду. (2 р.) Скачано с сайта www.Muza.vip