Мы за вокнамі дзень залаты, нашых рэкаў пявучыя хвалі, роднай хаты святыя куты ў гэтай мове раз першы назвалі. Прыпеў: Наша мова – спатканне, З казкай, ў цудным дзецкім сне. Наша мова – каханне, Што прыходзіць да мяне. Любай песняй старою гучыш з-над калыскі, з гадоў тых дзяцінных; салаўіным разлівам ўначы, звонам хваляў прыткой ручаіны. 3-пад вясковых прыветлівых стрэх мілагучна звініш ад світання; бы дзявочы рассыпчысты смех, быццам першае ў сэрцы каханне! Прыпеў: Наша мова – спатканне, З казкай, ў цудным дзецкім сне. Наша мова – каханне, Што прыходзіць да мяне. Святы прадзедаў ты нам адказ, якім слаўна ў харомах гудзела! Ты — як неба, як сонца для нас, быццам наквеццю сад заінелы. Мова родная, мова дзядоў! Іншай мовы мы сэрцам не чуем. Мілагучнасцю любых нам слоў, быццам музыкай, душу чаруеш. Прыпеў: Наша мова – спатканне, З казкай, ў цудным дзецкім сне. Наша мова – каханне, Што прыходзіць да мяне Скачано с сайта www.Muza.vip