Я думай заняты з відна да змяркання: Шукаю, сяброўка, табе параўнання. Цябе велічаў бы я яснай заранкай, Ды ўсім яна дорыць цяпло сваё ўранку. Прыпеў: Да рукі рука дакранаецца, Ты ў маім жыцці – цуда-раніца. Да рукі рука дакранаецца, Ты ў маім жыцці – цуда-раніца. Цябе назваў бы я чыстай крыніцай, Ды кожны, хто хоча ёй можа напіцца. Цябе параўнаў бы я з польнаю кветкай, Ды першы сустрэчны сарве яе ўлетку. Прыпеў: Да рукі рука дакранаецца, Ты ў маім жыцці – цуда-раніца. Да рукі рука дакранаецца, Ты ў маім жыцці – цуда-раніца. Скачано с сайта www.Muza.vip