ла-ла-ла-ла Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка! Прынясе хлапчына яблынька красненька. (2 р.) Прынясе адное, прынясе другое, Ой выйдзі, дзяўчына, ты сардэнька мое! (2 р.) ла-ла-ла-ла Не выйду, не выйду, бо людзей баюся (2 р.) - Будуць гаварыці - з табою люблюся (2 р.). Няхай пагавораць - мы іх не баімся (2 р.). Прыйдзе та нядзеля - пачнуць станавіцца (2 р.). ла-ла-ла-ла Станем мы да шлюбу абое цесненька, Няхай пагавораць людзі галасненька (2 р.). Дзяўчына-сардэнька, выйдзі пад акенка! Прынясе хлапчына яблынька красненька. ла-ла-ла-ла Скачано с сайта www.Muza.vip