Бяседа - « Бывайе здаровы» Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад‘язжаем да дому, Да хаты. У зялёнай дубрОве Мы начаваць будзем. I вашае ласкi Вавек не забудзем. У вашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiлi бы воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды. ОХ Каб жыта у полi Трубою вiлося, А сала у хаце Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к сваццi, часцiнай, Знайшлася бы чарка. Каб вам шансавала Ды часта_б - на госцей, Нiхто бы = нiколi Не меу на вас злосцей. Мы слауна гулялi На вашым застоллi, Усяго, што хацелi. Было нам давОлi Яшчэ ж вам жадаем Прыбытку у хаце - Нi мала, нi многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вам крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое. Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад‘язжаем да дому, Да хаты. А мы ад‘язжаем да дому, Да хаты. Скачано с сайта www.Muza.vip