1. Дзе гаротны быў куток палескі Дальняя глухая старана Там цвітуць зялёныя палеткі Каласіцца ў полі збажына Прыпеў: Сонца ў вокнах ярка залаціцца І шуміць, пяе навокал гай Прыгажэе родная Свяціца Наш любімы, наш чароўны край 2.Адыйшлі ў нябыт даўно лучыны Электрычнасць ззяе у глушы І імчацца гонкія машыны Па Свяціцкай роўненькай шашы Прыпеў: той жа 3.Скрозь будуюць новенькія хаты А народ Свяціцкі вось які Спраўныя тут хлопцы і дзяўчаты Дбайныя мужчыны і жанкі Прыпеў: Сонца ў вокнах ярка залаціца Бусел крылы над сялом узнёс І спявае новая Свяціца Пра шчаслівы, радасны свой лёс Скачано с сайта www.Muza.vip