Муз. І. Лучанка. Сл. І. Цітаўца. 1.У сумнае пекла ішлі эшалоны. Дыміўся Асвенцым. Стагнаў Трасцянец. І неслі Азарычы катам праклёны, І меры не ведаў свінец. Прыпеў: Вязні малыя, Вязні былыя. Чорнага часу дымы. Чым правініліся душы нявінныя, Сонцы нязгасныя, Вы? 2.Часцінка малая ад іх засталася, Ад тых незлічоных, знямоглых жывых. Ды памяць людская з тым горам сплялася – Тых жыццяў апошні ўздых. Прыпеў 3.Дык схілім, мой сябра,галовы сівыя Над прахам ахвяраў Айчыннай вайны, З табой мы – далёкія сведкі жывыя, З кім слёзы дзялілі яны. Прыпеў Скачано с сайта www.Muza.vip