Зорка мая, зоранька, для каго ў гары Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш? Ці для маці сумнае, што пад ціхі ўздох Цяжка думку думае аб сваіх сынох? Прыпеў: Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька на руках засне! Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька засне! Зорка мая, зоранька, для каго ў гары Ноччу ты узорнаю ясненька гарыш? Ці для падарожнага льеш ты ясны свет, Што змыліў з дарожанькі, загубіўшы след? Прыпеў: Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька на руках засне! Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька засне! Татка спіць пад горкаю – думаў аб вясне. Ты ж хоць сыну, зоранька, засвяці ясней! Прыпеў: Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька на руках засне! Засвяці мне, зоранька, засвяці ясней, Хай сынок мой скоранька засне! Скачано с сайта www.Muza.vip