Цыганка Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч 1. Таполя старая стаяла, Пад гэтай таполяй старой Цыганка мне паабяцала каханне давеку з табой. Цыганка мне наваражыла, разоў паўтарыўшы аж пяць, Што буду заўсёды, заўсёды з грашыма, што буду заўсёды спяваць. Прыпеў: Цыганка раз, цыганка два, Цыганка тры, і чатыры, і пяць. Наваражы-, наваражы-, наваражыла, што буду спяваць Прыпеў. 2. Спатканне было не бязконцым, Як толькі аддзячыў яе, Цыганка схапіла чырвонцы, і толькі я бачыў яе. І крыўдна мне стала да болю, што даў сябе так ашукаць. Абняў я старую, старую таполю, каб рукі хоць нечым заняць. О-о-о-о. Прыпеў. Пройгрыш. 3. Ніхто мне не верне чырвонцы, А новых пакуль што няма. Дарма я паверыў цыганцы, дарма я паверыў, дарма. Цыганка зусім не схлусіла, абняўшы таполю сваю, Пяю я, пяю, як мне наваражыла, бяз грошай, аднак жа пяю. Прыпеў. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip