Плыве рэчачка далінкай Рыбак шмат у ей; Пакахай мяне,дзяўчынка, Як рыбкі ручэй! Без вадзіцы ба ніколі Рыбкі не жылі; Без кахання шчасця,долі Няма на зямлі. Хто ж кахае, ўсё згадае, Ад чуе душой; Не чурайся ж, дзяўчыначка, Сэрца мне ўспакой. Разам будзем жыці ў хатцы, Разам песні пець; Будзе раем свет здавацца, Праўдай Ўсё яснець. Атачу цябе з душою апекай сваей; Не зазнаеш ты за мною Крыўду ад людзей. Няма з кім дзяліці гора, Смутку і пацех; Вылі слёз хоць цэла мора, Чужым будзе смех. Хто ж кахае,ўсё згадае, Адчуе душой; Не чурайся ж, дзяўчыначка, Сэрца мне ўспакой. Жыццё будзе слацца кветкай, Сонцам заблішчыць; Гэй,ў долі добрай гэткай Слёз не будзеш ліць! Пакахай жа мяне толькі Усяей душой, Не дай з жалю марнавацца, Сэрца супакой! Скачано с сайта www.Muza.vip