Я забываю пакрысе Былы свой сум, былое ліха. І сівы голуб на страсе Буркоча жаласна і ціха. Я пакідаю гэты дом, Каб аніколі не вярнуцца. І нават гром, вясновы гром Мяне не змусіць азірнуцца. Прыпеў: Сівы голуб, сівы голуб, Галубка бялейша. Мілы бацька, міла маці, А міла - мілейша. (2 разы) Прабегся вецер па расе, І адгукнуліся ціхутка, І сівы голуб на страсе, І вечна сумная галубка. Пачуй далёкі голас мой І адгукніся ціха-ціха, Каб я забыў свой неспакой, Каб я забыў былое ліха. Прыпеў. Скачано с сайта www.Muza.vip