1.Воляй нябёс вытканы лёс, Як васiлькамi святочны абрус. Доля адна, воля адна I ты адна на усiх нас – Беларусь. Прыпеў: Сiнь-васiлькi, сiнь-васiлькi, Ды верасовыя сiнь-туманы, Дзе мне ні быць, снiць мне i снiць Пра Беларусь васiльковыя сны. 2.Доля мая, ведаю я Што на зямлi не пражыць без спакус, Ды колькi жыць – столькi любiць, Столькi малiцца мне за Беларусь. Прыпеў 3.З неба дзе сінь, боскіх вышынь Сыплюцца зоркi на белы абрус I ўсё ляцяць, крылам шумяць Белыя лебедзi праз Беларусь. Прыпеў Скачано с сайта www.Muza.vip