Па-над белым пухам вішняў, быццам сіні аганёк,
Б'ецца,ўецца шпаркі, лёгкі сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра ў струнах сонца залатых,-
Ён дрыжачымі крыламі звоніць ледзьве чутна ў іх.
І ліецца хваляй песня,- ціхі,ясны гімн вясне.
Ці не сэрца напявае, навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі ў тонкіх елках шапаціць?
Або мо сухі, высокі ля ракі чарот шуміць?
Не паняць таго ніколі, не разведаць,не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкі, што ляцяць,дрыжаць,звіняць.
Песня рвецца і ліецца на раздольны,вольны свет.
Але хто яго пачуе? можа,толькі сам паэт.
Страница с mp3: