Исполнитель: Микулич Надежда

Композиция: Госці мае

Госці мае

1.Ад вякоў далёкіх, мусіць, кажуць так на Беларусі
Што пустая хата без гасцей
Госць у доме паявіўся, хай хоць з неба ён зваліўся
Ты заві за стол яго хутчэй
І любая сціхне сварка, пачакае гаспадарка
Гэта справа не гарыць
І не скварка і не чарка, а галоўнае-пагаварыць
    Прыпеў:
Госці мае, дарагія мае, залатыя мае
Дрэнна без вас і парою вячэрняй і ранняй
Госці мае, дарагія мае, залатыя мае
Дом без гасцей, як сям’я без дзяцей і кахання

2.Хай на сэрцы лёд і скруха, і ў свеце завіруха
Навакол сцюдзёная зіма
Не сядзі адна маркотна, між сумоты і турботы
А гасцей заві сама
Ад сяброўскае размовы, ад прыяцельскага слова
Знікнуць разам і снягі і лёд
Неба зробіцца вясновым, і цудоўным зробіцца жыццё
   Прыпеў:
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/m_rus/9262/99004
www.Muza.vip