Исполнитель: Белорусские

Композиция: Чаму не прыйшоў

Чаму не прыйшоў
Як месяц узышоў?
Я цябе чакала.
Ці каня не маў?
Ці сцежкі не знаў?
Маці не пускала?

І каня я маў,
І сцежачку знаў,
І маці пускала,
Меншая сястра,
Што не вырасла,
Сядзельца схавала.

Старшая сястра
Сядзельца знайшла,
Каня асядлала.
Едзь казачэнька
Да дзяўчынанькі,
Што цябе чакала.


Цячэ рэчанька-
Невялічанька.
Скочу-пераскочу.
Ой аддай-аддай
Мяне мамачка
За каго я хочу.
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/national/2573/98992
www.Muza.vip