Страница с mp3:Вершы: Уладзіміра Някляева Музыка: Валерыя Іванова Сёння ў нашай хаце свята, Калі ласка ў нашу хату, Гэй, рады спаткаць, Гуляць дык гуляць! Прыпеў: Сёння гудзе ад ранку ў нас гулянка, А ўчора з вячора, З намі гуляй, хто хоча, Хоць да ночы, Хто адгуляў – спачывай. Ліха з горам ды бядою Скосім разам з лебядою. Гэй, кінь гараваць, Гуляць дык гуляць! Прыпеў Покуль жывы ў свеце людзі, Так ці гэтак – неяк будзе. Гэй, жыць – не ўміраць, Гуляць дык гуляць!
www.Muza.vip