Па рацэ, рацэ гаголушка плывёт,
Вышэй берага галовушка нясёт.
Пра мяне, младу, бясславіца ідзёт,
Быццам молада любіла каго.
А ўсяе ж маёй любосці было,
Што я стараму пірог іспякла.
Што я стараму пірог іспякла
З аўсяной мукі нясееныяй.
Тры палонікі я дзёгцю ўліла,
Каланіцаю падмазывала.
Каланіцаю падмазывала,
Чамярыцаю падсыпывала.
Свайму стараму паднашывала,
Свайго старага не ўпрашывала.
Па рацэ, рацэ гаголушка плывёт,
Вышэй берага галовушка нясёт.
Пра мяне, младу, бясславіца ідзёт,
Быццам молада любіла каго.
А ўсяе ж маёй любосці было,
Што я роўнаму пірог іспякла.
Што я роўнаму пірог іспякла
Са пшанічнай мукі сееныяй.
Тры палонікі я мёду ўліла,
А я масліцам падмазывала.
А я масліцам падмазывала,
А я сахарам падсыпывала.
Свайму роўнаму паднашывала,
Свайго роўнаага упрашывала.
Страница с mp3: