Беларуская песня
1.Дзе мой край, там дзе вечную песню пяе Белавежжа
Там дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў.
Дзе на ўзвышшах Наваграцкіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Дзе мой край, там дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Дзе Сафія плыве над Дзвіной нібы карабель.
Там дзе сэрца маё з першым крокам як молат заб’ецца,
Калі б нават сляпым і глухім я прыйшоў да цябе.
Прыпеў:
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
Беларуская песня гучыць беларуская песня ў нябёсы ляціць
Калі сэрца кранае яна, ведай гэта твая зямля.
2.Дзе мой край, там дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме.
Дзе асілкі хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны як скалы, ударыш і зломіцца меч.
Там звіняць неўміручыя песні на поўныя грудзі
Там спрадвеку гучыць мая мова булатны клінок.
Тая гордая мова якую й тады не забудзем,
Калі сонца з зямлёю ў апошні заглыбяцца змрок.
Прыпеў:
Страница с mp3: