Чаромхавы белы туман кружыць маю галаву
Ты не са мной, не са мной, колькі цябе не заву
Шукаю цябе я ў снах, у натоўпе твой позірк лаўлю
Ды толькі адна я, адна, у сваіх успамінах жыву
Прыпеў:
Мая адзінота,знямелая птушка з падбітым крылом
Мая адзінота,разлітая чарка са шлюбным віном
Мая адзінота, патухшая знічка ў самотнай начы
Прыдзі, адгукніся, мой любы, каханы, а ты ўсё маўчыш
2.Мелодыя дзіўная зор у душы апусцелай гучыць
Чакаю цябе я, заву, а лёс мой няўмольна маўчыць
Павер, я зусім не хачу, каб шчасце прайшло стараной
Мой любы, каханы, я тут, пачуй мяне, ласкавы мой
Страница с mp3: