1.
Згараўв цудоўны дзень асеннi,
Лiсты кружылiся ўкола,
А я стаяў у захапленнi
Каля Чырвонага касцёла...
Шумела плошча неўгамонна,
Нiбы не ведала, не знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўвляла...
П р ы п е ў :
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты iграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала...
2.
I грукацела сэрца звонам,
I ад пяшчоты замiрала,
I вочы боскага Сымона
Усмешка радасцi кранала.
Плылi аблокi нiзка-нiзка,
Нiбы самотныя анёлы.
Было да Бога блiзка-блiзка,
Як да Чырвонага касцёла!
П р ы п е ў :
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты iграла сола.
I покуль музыка гучала, —
Яна мяне з табой вянчала..
Страница с mp3: