Исполнитель: Стары Ольса

Композиция: У карчме

У карчме калі мы былі,
Справы нас не клапацілі.
Ў галаве адны забавы,
Піва пі, вясельлю слава.
Той, хто у карчме бывае,
Тлушч у цела назьбірае.
Стане моцным і здаровым,
Той, хто чуе гэты словы.
О-о-о-о-у

Хто бярэцца з намі піці,
Той нясумна будзе жыці.
У забавах гора гіне,
Зноў лье піва гаспадыня.
Захлябнецца гора півам,
Грукнуць келіхі шчасьліва.
Будзем піці, жартаваці,
Будзем славіць Вакха, браце.
О-о-о-о-у

Першы тост звычайна п'ецца
За ўсіх тых, хто тут зьбярэцца.
П'ем, другі, каб волю меці,
За жыцьцё падымем трэці.
Чацьвёрты за Царкву Хрыстову,
Пяты за моц князёву.
Шосты за людзей вольных,
А потым п'е хто здольны.
О-о-о-о-у

У карчме калі мы былі,
Справы нас не клапацілі.
Ў галаве адны забавы,
Піва пі, вясельлю слава.
Той, хто у карчме бывае,
Тлушч у цела назьбірае.
Стане моцным і здаровым
Той, хто чуе гэты словы.
Ё-о-о-о-у
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/s_rus/3698/67665
www.Muza.vip