Исполнитель: Камерата

Композиция: Сонца нізенька

Сонца нізенька, ночка блізенька
Ты чакай мяне, я прыду
Пакахаў цябе, мая любая
На бяду сваю, на бяду

Сонца нізенька, ночка блізенька
Нам да раніцы не заснуць
І чаму ж цябе, птушку вольную
За нямілага аддаюць
І чаму ж цябе, птушку вольную
За нямілага аддаюць

Ой ты, любая, ты каханая
Супакой мяне, супакой
У полі кветкамі васільковымі
Заручоныя мы с табой
У полі кветкамі васільковымі
Заручоныя…

Села сонейка ў чысту рэчаньку
І на свеце зноў мы адны
Як матуля нам ночка цёмная
Сцеліць белыя туманы
Як матуля нам ночка цёмная
Сцеліць белыя туманы
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/k_rus/6225/49662
www.Muza.vip