Исполнитель: Осадчий Владимир

Композиция: Песня халасцякоў

Песня халасцякоў. 
Словы Галiны Анiсковiч       
музыка Уладзiмiра Асадчага

Чуў браткi не раз гамонку,
Што не будзе ад нас толку
Бо за кожную спаднiцай
Надта любiм валачыцца.

             ПРЫПЕЎ
         А мы хлопцы- хоць куды!
         Кожны хвацкі,халасты,                                  
         Не спяшаемся жаніцца
         Нам бы потайкі любіцца.

Калі верыць той гамонцы
Дык бяспутныя мы хлопцы
Моў на скронях сівізна
Ай шчэ розуму няма.

              ПРЫПЕЎ

Кажа маці, кажа бацька,
Кажа цетка,кажа дзядзька
Што мне бесталковаму
Трэба ўсе гатовае.
        Развядзенкі,маладзіцы,
        Надта сьмелыя ўдавіцы
        Растаропныя кабеткі
        І ў пасаг-чужыя дзеткі!...

               ПРЫПЕЎ

Яшчэ,кажуць,у кабетак,
Пазнаюць і нашых дзетак
Хоць пакуль і дробныя
Ды  на нас падобныя.
        Дзе чыё не разабрацца…
        Як за розум хлопцы узяцца?
        Мабыць хопіць валачыцца
        Нам пара даўно жаніцца!
              ПРЫПЕЎ
А мы ж хлопцы хоць куды!
Кожны хвацкі,малады.
Мабыць,хопіць валачыцца
Нам даўно пара жаніцца.
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/o_rus/4107/42280
www.Muza.vip