Недзе там за гарамі,
Там дзе сонца начуе;
Есць краіна дзяцінства.
Недзе там за лясамі
Белай птушкай вандруе
І спявае дзяцінства.
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Дзе мама маладая,
Дзе ля вакна рабіну
Вясёлы вецер калыхае.
Прыпеў:
І плыве нада мной
Над табой і над светам
Голас мой, голас твой.
Усе мы родам з дзяцінства
Усе мы родам з дзяцінства
Гора тым, хто забыўся пра гэта.
І сягодня з табою
Мы ў думках злятаем
У краіну дзяцінства.
Пасвятлеем душою,
Як і зноў пабываем
У краіне дзяцінства.
Усе мы родам з дзяцінства,
Усе мы родам з дзяцінства,
Дзе мама маладая,
Дзе ля вакна рабіну
Вясёлы вецер калыхае.
Прыпеў
Страница с mp3: