Исполнитель: Сябры

Композиция: Батькоускi зруб

Яшчэ жыве бацькоўскi зруб, 
Смалой сасновай пахнуць сцены. 
Спяваюць пеўнi у пару, 
Гукаюць ранiцу нязменна. 
Яшчэ матуля у вакне 
Чакае сынаву усмешку, 
Яшчэ ад бэраў i ранет 
I зоркi пахнуць, i узмежкi 

Прыпеў: 
Жывы агонь бацькоўскага жытла, 
I хаты уздыхаюць камiнамi. 
Як з хлопцамi дзяўчаты ля сяла 
Бярозкi абдымаюцца з дубамi. 

Яшчэ вада у студнi ёсць, 
Яшчэ сябруе комiн з дымам. 
Я тут, прызнаюся, не госць, 
Я вечны парастак Радзiмы. 
Яшчэ жыве бацькоўскi зруб, 
Смалой сасновай пахнуць сцены. 
Спяваюць пеўнi у пару, 
Гукаюць ранiцу нязменна.
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/s_rus/1428/36594
www.Muza.vip