1.За зялёным гаем сонейка ўставала,
А дзяўчына ў хату хлопца не пускала.
Хлопца не пускала, косы заплятала,
На яго ўгаворы весела казала:
Прыпеу:
Ой, бяда ты мая,
Хлопец чарнавокі,
Я цябе не пушчу,
Бо маці далека.
2.Узнялося сонца над сялом, над хатай,
Не ідзе дадому хлопец той упарты.
Ой, не быу бы ўпарты, каб не закахаўся,
Зжалілася дзеўка, як прыбрала ў хаце.
Прыпеу:
Ой, бяда ты мая,
Хлопец сарамлівы,
Kалi хочаш, заходзь—
Толькі на хвіліну.
3.За зялёным гаем сонейка прапала,
А краса-дзяўчына як не заўважала.
Як не заўважала, хлопца абдымала,
Каб не чулі й сцены, любаму шаптала:
Прыпеў:
Ой, бяда ты мая, ды не вінаваты.
Не хачу адпускаць я цябе да хаты.
Страница с mp3: