Исполнитель: Песняры

Композиция: Маладым на вяселле

Не дубок пры ніўцы ў гаі, Не ў лузе лілейка,  
Малады тут засядае З сваёй дабрадзейкай.
Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме  Думкі наважэнцаў? 
Хто уцеху ўсю іх пойме, Што ў душу ім льецца,
Хто спазнае, хто пяройме  Думкі наважэнцаў?     
     
Сышла радасць на абое, Бачыць сэрца сэрца,
Міла шчасце залатое Сцелецца каберцам.
Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому  Ўсё, што толькі хочуць. 
Жычу меці, як нікому, Жычу я ахвоча,
Маладой і маладому  Ўсё, што толькі хочуць.  

У салодкім у каханні Вечна варкаваці
I не знаць, чым ёсць расстанне, Злых прыгод не знаці.
Няхай век вам не ўбывае  У жыцці сонца, кветак...
Малады і маладая,  Жывіце сто летак! 

Жывіце сто летак!     Жывіце сто летак!     
Жывіце сто летак!   
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/p_rus/1188/180873
www.Muza.vip