Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песню ціхую пяяла, быццам шум сасновы.
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам.
Ці то ветры навучылі пяяць сумам скрытым,
Як у полі гаманілі, калыхалі жытам.
Ці то доля навучыла сумна зацягаці,
Ці то песню з нотай мілай адказала маці,
Калі ў ноч, зімою, сцюжай дзіця калыхала
І на кроснах белы кужаль пяючы снавала.
Калі ў ноч, зімою, сцюжай дзіця калыхала
І на кроснах белы кужаль пяючы снавала.
Калі татку небараку ў няволю забралі,
А ў полі вецер плакаў, вербы сумавалі:
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка,
Слёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім.
Як дачушку аддавала замуж, ды далёка,
Слёзы вышытым ўцірала хвартухом шырокім.
Маці сына калыхала у калысцы новай,
Песню ціхую пяяла, быццам шум сасновы.
Ток сновалі песню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, ўсхваляванай даллю.
Так снавалі песню сумам, тугой патыкалі,
Ці жаночаю задумай, усхваляванай дальлю.
Страница с mp3: