Дрэмле абсаджана лесам адвечным,
Цiнай засланае возера ў лесе;
Шастае сцiха асока i аер,
Нудныя казкi мне верба шапоча.
Сосны i вязы, дубы i асiны
Вокала возера вартай пасталi,
Долу кiвають паклоны нямыя,
Небу малiтву таемную твораць.
Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сцежкай –
Жоўтае лiсце шасцiць пад нагамi,
Шчокi калючка сасновая шчыпле.
Сам з сабой насам пад дубам саджуся, -
Вочы i думкi пабеглi далёка…
Сцiшна над возерам, воблачна ў небе…
Недзе запелi узвiжанне гусi.
Страница с mp3: