Исполнитель: Песняры

Композиция: Бабулька

 У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая  Садзіцца заўсёды.
Усякія зёлкі  На рынак прыносіць  І людцаў прахожых Купляць у ёй просіць.

Ляжаць перад бабкай, Ці вечар, ці ранак, Пучкі дзівасілу, Чабор і румянак.
Ад кожнай хваробы Ё зёлкі, карэнне; Лячыць можа імі  Падвей, парушэнне.

І любчыку нават  Дасць вам пад сакрэтам  Ды наўча, як зводзіць Любізнічкам гэтым.
І ўсякіх, усякіх  Дастанеце лекаў, Якіх толькі людзі  Не зналі ад векаў.
Шмат летак бабульцы: Трасуцца ўжо рукі - Ёсць пэўна унукі, Э! Нават праўнукі.
Усяк ёй жылося  На свеце на Божым - І смутна, самотна, І з хлопцам прыгожым.

І слёзы ліліся, І песні звінелі, Малойцавы грудзі Туліла ў пасцелі.
Ды ўсё ж праляцела, Як яснай маланкай; Спяць думкі і песні, Ў магіле спіць Янка.

Эй, моладасць-радасць Мінула ўдалая! А старасць-няўдаласць Ніяк не мінае.
І кепска бабульцы: Сівая, худая, Брак сіл працаваці, Дык зёлкі збірае.
Нясе іх да Мінска, На рынку садзіцца, Збывае і вуча, Як трэба лячыцца.
А можа, паможа  Душы хоць адной дзе, І праца бабулькі  На марна не пойдзе.

І слёзы ліліся, І песні звінелі, Малойцавы грудзі Туліла ў пасцелі.
Ды ўсё ж праляцела, Як яснай маланкай; Спяць думкі і песні, Ў магіле спіць Янка.

У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая  Садзіцца заўсёды...
У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая  Садзіцца заўсёды...
У Мінску на рынку, Ў канцы агароды, Бабулька старая  Садзіцца заўсёды...


 
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/p_rus/1188/174207
www.Muza.vip