Исполнитель: Белорусские Песняры

Композиция: Зiма

Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Нашто ж ты каня замарозіла?
Каня белага, сівагрывага,
Хлопца-малайца чарнабрывага?

Прыпеў:
Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Ой, зіма, зіма, ты марозная.

А ў таго хлапца кучары ўюцца,
За яго кудры дзяўчаты б'юцца.
Вы ж не біцеся, не сварыцеся
За мае кудры, памірыцеся.

Прыпеў:
Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Ой, зіма, зіма, ты марозная.

А мае кудры ўюцца не дзя вас,
Ёсць у мяне дзяўчына, лепшая ад вас,
Яна мяне ў бой выправаджвала,
Яна мае кудры пазавівала.

Прыпеў:
Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Ой, зіма, зіма, ты марозная.

Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Нашто ж ты каня замарозіла?
Каня белага, сівагрывага,
Хлопца-малайца, гэй, чарнабрывага?

Прыпеў:
Ой, зіма, зіма, ты марозная.
Ой, зіма, зіма, ты марозная.
_____________________________
Страница с mp3:
https://muza.vip/catalog/b_rus/6885/173505
www.Muza.vip